15 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У японскай гандлёвай сетцы Nissin World Delicatessen пачалі прадаваць беларускія сыры і іншую малочную прадукцыю. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Японіі.
У Токіа ў гандлёвай сетцы Nissin World Delicatessen 14 чэрвеня адкрыўся першы стэнд беларускай малочнай прадукцыі, на якім прадстаўлены тавары айчынных экспарцёраў - ААТ "Савушкін прадукт" і ААТ "Тураўскі малочны камбінат".
"За некалькі гадоў беларускія экспарцёры малочнай прадукцыі ва ўзаемадзеянні з партнёрамі з Японіі правялі вялікі аб'ём работы па ўваходжанні на прэміяльны японскі рынак. Сёння жыхары Токіа і іншых японскіх гарадоў, а таксама замежныя турысты могуць самі ацаніць якасць, экалагічнасць і разнастайнасць беларускіх малочных прадуктаў", - адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Руслан Есін.
У 2018 годзе ў Японію пастаўлена малака і малочнай прадукцыі на суму больш як $1,8 млн, у 2019 годзе - больш за $3,3 млн.