31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Егіпце на вытворчай базе дылера холдынга "Амкадор" KADER factory for developed industries сабраны першы пагрузчык універсальны "Амкадор 332С4" - мнагамэтавая машына сярэдняга класа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт беларускага прадпрыемства.
"Амкадор" паставіў у адрас дылера пяць адзінак тэхнікі: пагрузчыкі грузападымальнасцю 3, 4 і 5 т, універсальны пагрузчык з бартавым паваротам "Амкадор 211" і дызельны вілачны пагрузчык грузападымальнасцю 5 т "Амкадор 451".
З-за складанасці траспарціроўкі тэхніка пастаўляецца ў часткова разабраным выглядзе. Зборка праводзілася пры ўдзеле спецыялістаў холдынга "Амкадор".
Улічваючы значную ёмістасць рынку спецыяльнай тэхнікі Егіпта, у далейшым плануецца пастаўка машынакамплектаў спецыяльнай тэхнікі.