4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
"4 кастрычніка ў 18.20 першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку. Ідзе павышэнне электрычнай магутнасці турбагенератара. Цяпер яна складае 360 МВт", - расказалі ў прэс-службе.
Уключэнне энергаблока ў сетку праведзена ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхналагічнага рэгламенту бяспечнай эксплуатацыі без заўваг, падкрэслілі ў Мінэнерга.