9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля выканання рэгламентных работ, прадугледжаных этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі, 8 сакавіка ў 02.14 першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінэнерга.
Ідзе павышэнне ўзроўню магутнасці рэактарнай устаноўкі.
"У адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, на першым энергаблоку будуць прадоўжаны выпрабаванні сістэм і абсталявання, а таксама рэгламентныя работы. Да гэтага часу з 394 запланаваных выпрабаванняў названага этапу паспяхова завершаны 259", - удакладнілі ў прэс-службе.