23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок БелАЭС плануюць уключыць у сетку да сярэдзіны жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
"На першым энергаблоку БелАЭС праводзяцца рэвізія і дыягностыка абсталявання турбагенератара. Гэта работа выконваецца ў адпаведнасці з тэхналагічным рэгламентам. У ёй задзейнічаны як беларускія, так і расійскія спецыялісты. Пасля яе завяршэння і ўстаранення прычын спрацоўвання аўтаматычнай абароны генератара на БелАЭС пачнуць падрыхтоўчыя аперацыі па ўводзе першага энергаблока ў работу", - расказалі ў прэс-службе.
З улікам неабходнасці прагрэву абсталявання і наступнага набору магутнасці рэактарнай устаноўкі ўключэнне блока ў сетку плануецца да сярэдзіны жніўня.