15 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Першы афіцыйны дылерскі цэнтр Geely адкрыўся ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"ДЖЫЛІ ЦЭНТР МІНСК" размяшчаецца на вул. Ціміразева, 123. Тут стартуюць продажы красовера GeelyAtlas NL3, сабранага па поўным цыкле на заводзе "БЕЛДЖЫ".
Пакуль у гэтым цэнтры можна набыць аўтамабіль у камплектацыі Comfort. Акрамя таго, ужо цяпер прадаецца Geely Emgrand GT 1.8 AT Comfort коштам Br53 980.
Першы беларускі серыйны легкавы аўтамабіль GeelyAtlas NL3 сышоў з канвеера 17 лістапада.
На плошчах СП плануюцца да вытворчасці па поўным тэхналагічным цыкле таксама красовер NL4 і седан FE3. Усе аўтамабілі будуць аснашчаны як механічнай, так і аўтаматычнай каробкай перадач і адпавядаюць экалагічнаму класу Еўра-5. Мадэль NL3 мае таксама выкананне з поўным прыводам.
Эксплуатацыйныя выпрабаванні па мадэлі NL4 запланаваны на студзень 2018 года, па мадэлі FE3 - на май.
Прагнозны аб'ём вытворчасці ў 2017 годзе складзе каля 1,8 тыс. адзінак. З 2018-га прагназуецца рост вытворчасці і рэалізацыі. Плануецца, што аб'ём вытворчасці ў 2018-2019 гадах складзе 25 тыс. і 35 тыс. адзінак адпаведна.