Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Ліп 2017

Першы беларуска-таджыкска-афганскі бізнес-форум арганізуюць у Душанбэ ў канцы ліпеня

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы міжнародны форум дзелавых колаў "Беларусь - Таджыкістан - Афганістан" пройдзе ў Душанбэ ў канцы ліпеня. Аб гэтым паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Таджыкістане і Афганістане па сумяшчальніцтве Алег Іваноў, які сёння прыняў удзел у семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гатоўнасць прыняць удзел у мерапрыемстве выказалі амаль 100 прадстаўнікоў бізнесу Афганістана. На думку Алега Іванова, патэнцыял рэгіёна ў Беларусі недаацэнены, ёсць шмат перспектыўных напрамкаў, па якіх магчыма ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. У першую чаргу размова ідзе аб пастаўках беларускай тэхнікі на гэты рынак, уключаючы сельскагаспадарчую, грузавую і спецыяльную. Таксама пасольства робіць асаблівы ўпор на прасоўванні керамічнай пліткі, шын, сухога малака і малочнай прадукцыі працяглага захоўвання, лекавых сродкаў, калійных угнаенняў і інш.

"Двухбаковыя адносіны цяпер знаходзяцца ў стадыі станаўлення, але ўжо ў 2015-2017 гадах адбыліся сустрэчы на вышэйшым і высокім узроўнях, візіты дзелавых колаў у Беларусь, якія з'яўляюцца пацвярджэннем зацікаўленасці афганскага боку ў актывізацыі кантактаў у палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай, сацыяльнай і іншых сферах. Адзначаецца дадатная тэндэнцыя павелічэння ўзаемнага тавараабароту", - сказаў Алег Іваноў.

У 2016 годзе тавараабарот Беларусі і Афганістана вырас на 60 працэнтаў у параўнанні з 2015 годам да $26,4 млн, у студзені-маі 2017-га адносна аналагічнага перыяду мінулага года - на 87,7 працэнта да $9,1 млн. Распрацаваны праект праграмы "Дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва", накіраваны афганскаму боку шэраг пагадненняў і мемарандумаў, неабходных для паэтапнага фарміравання прававой базы двухбаковых адносін. У час візіту ў Беларусь міністра сельскай гаспадаркі, ірыгацыі і жывёлагадоўлі Афганістана падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве ў сельскагаспадарчай сферы.

Алег Іваноў у жніўні 2016 года ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Афганістана як першы беларускі пасол у гэтай краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі