Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Врс 2018

Перавагі парка "Вялікі камень" прэзентаваны ў Румыніі

13 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Перавагі і магчымасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" прэзентаваны ў Румыніі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч правёў перагаворы з дзяржаўным сакратаром Міністэрства транспарту Румыніі Мірчам Бібанам. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-румынскага супрацоўніцтва ў сферы транспарту. Андрэй Грынкевіч правёў прэзентацыю транспартна-лагістычнага і транзітнага патэнцыялу Беларусі, магчымасцей "Вялікага каменя" як вузлавой платформы эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Фота МЗС

Акрамя таго, абмеркаваны канкрэтныя сумесныя крокі, накіраваныя на пашырэнне ўзаемадзеяння ў сферы транспарту, уключаючы супрацоўніцтва ў рамках беларуска-румынскага міжурадавага пагаднення аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых зносінах, рэалізацыю праекта камбінаванага транспарту "Вікінг", які злучае Еўропу, Азію, краіны Балтыі і Скандынавіі. Размова ішла і аб перспектывах устанаўлення прамых авіязносін паміж дзвюма краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі