Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2022

Перадклінічнае выпрабаванне беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць з 1 снежня

Перадклінічнае выпрабаванне беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць з 1 снежня
Фота з архiва

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перадклінічнае выпрабаванне беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць з 1 снежня. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў губернатара, работа па вытворчасці вакцыны супраць COVID-19 ідзе паспяхова, пад Віцебскам цяпер фарміруецца вытворчы ўчастак.

"1 снежня плануем пачаць перадклінічнае выпрабаванне атрыманай нашай вакцыны. Вакцына будзе не вектарная. Яна будзе створана па класічнай тэхналогіі, таму будзе больш лёгкай для ўспрымання арганізмам", - расказаў Аляксандр Субоцін.

На прадпрыемстве "БелВітуніфарм" ужо будуецца новы завод для вытворчасці гэтай вакцыны па поўным цыкле, дадаў старшыня Віцебскага аблвыканкама. "Завод з'яўляецца ўніверсальным, на ім можна вырабляць не толькі антыкавідныя вакцыны", - растлумачыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі