20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Міхаіл Касько расказаў аб імпартазамяшчэнні ў сферы цэлюлозна-папяровай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі праводзілася мадэрнізацыя галіны, мы ставілі адразу некалькі мэт. Адной з іх было імпартазамяшчэнне. Падводзячы вынікі работы за паўгоддзе, можам сказаць, што нават перавыконваем задачы, пастаўленыя праграмай імпартазамяшчэння. За апошнія гады мы павялічылі сваю прысутнасць у самых розных нішах, у тым ліку ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці", - сказаў Міхаіл Касько.
Былі адкрыты і сёння нарошчваюцца магутнасці па вытворчасці цэлюлозы, кардону, санітарна-гігіенічнай, паліграфічнай прадукцыі. "Калі раней мы тыя ж папкі завозілі з-за мяжы, то сёння вырабляем іх у сябе ў краіне з уласнага кардону. Калі пэўную санітарна-гігіенічную прадукцыю (дзіцячыя і дарослыя падгузкі) мы былі вымушаны імпартаваць, паколькі не было сваёй цэлюлозы, то цяпер развіваем гэты бізнес у сябе. І так у кожнай сферы мы паступальна рухаемся наперад і забяспечваем спажыўцоў айчыннай прадукцыяй", - падкрэсліў старшыня канцэрна.
Што датычыцца прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам" у цэлым, у першым паўгоддзі 2022 года выраблена імпартазамяшчальных тавараў на $415 млн. Гэта амаль на 24 працэнты больш, чым першапачаткова планавалася.