Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Крс 2022

Пасол Пакістана: сельская гаспадарка і прамысловасць - нашы ключавыя кропкі інтарэсу ў Беларусі

Пасол Пакістана: сельская гаспадарка і прамысловасць - нашы ключавыя кропкі інтарэсу ў Беларусі

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сельская гаспадарка і прамысловасць - ключавыя кропкі інтарэсу Пакістана ў Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Пакістана ў Беларусі Саджад Хайдэр Хан пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь мае вялікі вопыт у сферы сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Гэта з'яўляецца ключавымі кропкамі інтарэсу Пакістана, у тым ліку ў частцы стварэння сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі краіны", - адзначыў Саджад Хайдэр Хан.

Пасол расказаў, што ў Пакістане павінна з'явіцца зборачная вытворчасць Мінскага трактарнага завода. У парадку дня супрацоўніцтва - яшчэ некалькі такіх праектаў. Акрамя таго, Пакістан зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцей па перапрацоўцы малочнай прадукцыі.

"У Пакістане запланавана будаўніцтва дзевяці спецыяльных эканамічных зон, чатыры з якіх знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. Гэтыя зоны будуць размяшчацца ў пакістана-кітайскім эканамічным калідоры і таксама могуць уяўляць сабой цікавасць для сумесных праектаў з беларускім бокам, - заявіў дыпламат. - Мы надаём вялікае значэнне актывізацыі кантактаў паміж бізнес-коламі дзвюх краін. Гэта ключавы элемент нашага двухбаковага супрацоўніцтва".

Паводле яго слоў, перспектыўным для Беларусі і Пакістана з'яўляецца супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і культуры.

У 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Пакістанам склаў $92,6 млн, павялічыўшыся больш як на 77 працэнтаў да ўзроўню 2020 года. Пры гэтым сальда гандлю ў Беларусі дадатнае - $63,6 млн. Аснову экспарту склалі трактары і запчасткі да іх, калійныя ўгнаенні, спецыфічныя тавары, сінтэтычныя ніці, цэлюлоза, малочная прадукцыя, лякарствы, дызельныя маторы.

"Бягучы тавараабарот даволі нізкі, улічваючы эканамічны патэнцыял дзвюх краін. Мы маем намер прыкласці ўсе намаганні для яго павышэння ў будучым", - падкрэсліў Саджад Хайдэр Хан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі