Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Сак 2022

Пасол Беларусі наведаў Армавірскую вобласць. Абмеркавана тэма паставак беларускай тэхнікі

Пасол Беларусі наведаў Армавірскую вобласць. Абмеркавана тэма паставак беларускай тэхнікі

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк наведаў Армавірскую вобласць. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве нашай краіны ў Арменіі.

У час паездкі прайшлі сустрэчы Аляксандра Канюка з губернатарам Армавірскай вобласці Эдвардам Аванісянам і пракурорам гэтага рэгіёна Саргісам Мнацаканянам. На перагаворах былі разгледжаны пытанні развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, уключаючы пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў гэты рэгіён, а з Армавірскай вобласці ў Беларусь - плодаагародніннай прадукцыі.

Бакі згадзіліся з важнасцю абмену візітамі дэлегацый Гомельскай і Армавірскай абласцей, удзелу ў мерапрыемствах, якія арганізуюцца адміністрацыямі абедзвюх абласцей.

На сустрэчы з Саргісам Мнацаканянам абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы. Акрамя таго, была праведзена пашыраная нарада з удзелам асабовага складу пракуратуры Армавірскай вобласці. Беларускі дыпламат расказаў аб Рэспубліцы Беларусь, яе прамысловым, гандлёвым і турыстычным патэнцыяле.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі