Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Снж 2020

Пасол Беларусі абмеркаваў магчымасці пашырэння супрацоўніцтва фінляндскага бізнесу з беларускімі зверагаспадаркамі

Пасол Беларусі абмеркаваў магчымасці пашырэння супрацоўніцтва фінляндскага бізнесу з беларускімі зверагаспадаркамі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Фінляндыі Аляксей Самасуеў наведаў адзін з буйнейшых у свеце аўкцыёнаў па продажы футра "Сага фурс", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Аляксей Самасуеў правёў перагаворы з кіруючым дырэктарам аўкцыёну Магнусам Льюнгам і бізнес-менеджарам па Усходняй Еўропе Дзмітрыем Ларывонавым. Бакі абмеркавалі вынікі праведзенага ў анлайн-фармаце 15-17 снежня пушнога аўкцыёну. З улікам значнага росту кошту прададзенай пушніны, у прыватнасці норкі, абмеркаваны магчымасці пашырэння супрацоўніцтва фінляндскага бізнесу з "Белкаапсаюзам" і беларускімі зверагаспадаркамі ў 2021 годзе.

Супрацоўнікі таксама азнаёміліся з перадавой сістэмай кантролю якасці, уліку, сартавання і перадпрадажнай падрыхтоўкі прадстаўленых у "Саг фурс" разнастайных відаў футра, што пастаўляюцца з аўкцыёну спажыўцам па ўсім свеце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі