5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк 4 студзеня сустрэўся з ганаровым консулам нашай краіны ў горадзе Гюмры Шыракскай вобласці Арменам Саркісянам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Арменіі.
"Бакі высока ацанілі існуючы ўзровень узаемадзеяння паміж краінамі, а таксама намецілі канкрэтныя крокі па актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах", - гаворыцца ў паведамленні.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пашырэнню беларускіх тавараў і паслуг, перш за ўсё па лініі паветраных транспартных перавозак і турызму, ва ўмовах дзеючых абмежаванняў у сувязі з пандэміяй.