30 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Паслы Беларусі і Эль-Сальвадора ў Расіі Ігар Петрышэнка і Клаўдыя Іветэ Канхура дэ Сентэна сёння на сустрэчы ў Маскве абмеркавалі планы па практычнай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, умацавання дагаворна-прававой базы беларуска-сальвадорскіх адносін.
"З улікам нядаўняй акрэдытацыі пасла Эль-Сальвадора ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве бакі абмеркавалі планы па далейшай практычнай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс", - адзначылі ў прэс-службе.