Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Лют 2016

Пасяджэнне беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі адбудзецца 14-15 сакавіка ў Каіры

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі адбудзецца 14-15 сакавіка ў Каіры, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства гандлю Алена Маліноўская.

У час падрыхтоўкі да мерапрыемства ў Мінгандлі адбылося пасяджэнне беларускай часткі камісіі з удзелам прадстаўнікоў некаторых міністэрстваў, канцэрнаў, Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн, буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі і іншых зацікаўленых.

"На пасяджэнні абмеркаваны перспектыўныя напрамкі беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, разгледжаны праблемы ўзаемадзеяння з егіпецкімі партнёрамі, а таксама вызначаны канструктыўныя рашэнні па спосабах іх пераадолення", - адзначыла Алена Маліноўская.

Па выніках сустрэчы распрацаваны праекты пратакола і парадку дня пасяджэння сумеснай камісіі, якія ў бліжэйшы час будуць накіраваны егіпецкаму боку для ўзгаднення; пералік пагадненняў і мемарандумаў, якія плануецца падпісаць у ходзе пасяджэння камісіі. Таксама падрыхтаваны спіс удзельнікаў беларускай дэлегацыі і магчымых мерапрыемстваў у рамках пасяджэння камісіі, уключаючы бізнес-форум прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Егіпта і пасяджэнне сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве ў прамысловай сферы. Акрамя таго, выпрацаваны алгарытм дзеянняў па вырашэнні найбольш важных пытанняў, якія патрабуюць абмеркавання з егіпецкімі ведамствамі і арганізацыямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі