Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Чэр 2022

Пархомчык: аб'ёмы заказаў з Расіі на беларускую мікраэлектроніку растуць, як снежны камяк

Пархомчык: аб'ёмы заказаў з Расіі на беларускую мікраэлектроніку растуць, як снежны камяк

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія гатова перадаць прадпрыемствам Беларусі заказы на мікраэлектроніку, каб замясціць пастаўкі з недружалюбных краін. Аб гэтым заявіў журналістам міністр прамысловасці Пётр Пархомчык пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі аб стане і развіцці мікраэлектронікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказаў кіраўнік Мінпрама, Прэзідэнт у цэлым задаволены работай міністэрства і Нацыянальнай акадэміі навук па развіцці мікраэлектронікі, але арыентаваў на тое, што трэба хуткімі тэмпамі рухацца наперад, пераходзіць на больш высокі тэхналагічны ўзровень. Тым больш што для гэтага складваецца вельмі спрыяльная сітуацыя - усё, што вырабляюць прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці ў галіне мікраэлектронікі, запатрабавана на расійскім рынку.

Айчынныя вытворцы паспяхова загружаны і дэманструюць вельмі добрыя паказчыкі. Напрыклад, аб'ём экспарту "Інтэграла" ў гэтым годзе складзе, паводле прагнозаў, $115 млн, што на 30 працэнтаў больш, чым у 2021-м. Міністр падкрэсліў, што гэта лічба можа павялічыцца, таму што з'яўляюцца ўсё новыя і новыя заказы.

"Усё тое, што выраблялася і пастаўлялася з недружалюбных краін, Расія гатова перадаць для вытворчасці на нашы прадпрыемствы - "Планар", "Інтэграл" і прадпрыемствы НАН", - сказаў Пётр Пархомчык. Паводле яго даных, "Планар" ужо загружаны распрацоўкамі доследна-канструктарскіх работ для Расіі на 5-6 гадоў наперад.

"Просьба Расійскай Федэрацыі была як мага больш скараціць тэрміны выканання гэтых доследна-канструктарскіх работ. Сёння мы знайшлі (магчымасць. - Заўвага БЕЛТА) скарачэння тэрмінаў выканання пастаўленых задач у межах 1-1,5 года. Мы бачым, што снежны камяк павялічваецца, колькасць доследна-канструктарскіх работ для стварэння новых тэхналогій будзе расці. Перад намі адкрываецца ўнікальная магчымасць нарасціць і вытворчасць, і папрацаваць у навуковым плане", - падкрэсліў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі