27 красавіка, Браціслава /Кар. БЕЛТА/.
Пакет пагадненняў аб супрацоўніцтве падпісаны на беларуска-славацкім дзелавым форуме, які праходзіць сёння ў Браціславе з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова і старшыні ўрада Славакіі Роберта Фіца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Пагадненні аб супрацоўніцтве падпісаны паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Славакіі, паміж Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Славацкім агенцтвам па развіцці інвестыцый і гандлю.
Кампаніі ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гарызонт" і OMS spol. s r.o. заключылі мемарандум аб узаемаразуменні па пытанні стратэгічнага партнёрства і супрацоўніцтва.
Акрамя таго, падпісаны мемарандум аб стварэнні кансорцыума паміж Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам, Трэнчанскім універсітэтам Аляксандра Дубчака, кампаніямі SV Engineering, Dupres Group.
Як адзначыў Андрэй Кабякоў, за апошні год Беларусь і Славакія значна рушылі наперад у пашырэнні дагаворна-прававой базы. У ходзе візіту Роберта Фіца ў Беларусь у лістападзе 2016 года былі падпісаны пагадненні ў сферах энергетыкі, фармацэўтыкі, перапрацоўкі і ўтылізацыі. "Усе гэтыя дакументы не сталі пустымі дэкларацыямі, па кожным з іх ідзе рэальная работа і ўжо ёсць канкрэтныя вынікі. Спадзяюся, пакет мемарандумаў і пагадненняў аб супрацоўніцтве, які падпісваецца ў гэтыя дні на ўзроўні ўрадаў, ведамстваў, суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін, таксама будзе канверсаваны ў рэальныя справы і новыя магчымасці", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.