21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе высока ацаніла супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Размова аб гэтым ішла ў час уручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Рэспубліцы Карэя Андрэем Папковым даверчых грамат Пак Кын Хе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Прэзідэнт дала высокую ацэнку праектам супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій і абазначыла перспектывы пашырэння ўзаемнага гандлю і інвестыцый, у тым ліку з задзейнічаннем магчымасцей Еўразійскага эканамічнага саюза, расказалі ў прэс-службе ведамства.
У час сустрэчы бакі абмяняліся думкамі адносна бягучага стану і перспектыў развіцця беларуска-паўднёвакарэйскіх адносін, гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў галіне інфарматызацыі, а таксама абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня, уключаючы сітуацыю на Карэйскім паўвостраве.