Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2017

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі падпісана на саміце АДКБ

30 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - членаў АДКБ у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі падпісана на саміце ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пагадненне накіравана на дасягненне мэт і вырашэнне задач, выкладзеных у стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2025 года, прынятай Саветам калектыўнай бяспекі АДКБ 14 кастрычніка 2016 года. Мэтай пагаднення з'яўляецца развіццё ўзаемадзеяння бакоў у інтарэсах забеспячэння інфармацыйнай бяспекі краін АДКБ.

Акрамя таго, прынята рашэнне аб плане рэалізацыі стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2025 года. Дакумент прадугледжвае комплекс прававых, арганізацыйных і практычных мер па пытаннях знешнепалітычнай каардынацыі, узаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі і трэцімі краінамі, крызіснага рэагавання, кантролю над узбраеннямі, міратворчай дзейнасці, ваеннага, ваенна-тэхнічнага і ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі кадраў, процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам бяспецы, інфармацыйнай бяспецы.

Кіраўнікі дзяржаў - членаў арганізацыі прынялі таксама шэраг іншых рашэнняў, якія датычацца забеспячэння бягучай дзейнасці АДКБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі