Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Лют 2023

Падпісаны міжурадавыя пагадненні па фарміраванні цаны на расійскі газ для Беларусі да 2025 года

Падпісаны міжурадавыя пагадненні па фарміраванні цаны на расійскі газ для Беларусі да 2025 года

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падпісаны міжурадавыя пагадненні, якія вызначаюць умовы фарміравання цаны на расійскі газ для Беларусі і нацэнкі ААТ "Белтрансгаз" на перыяд да 2025 года ўключна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

У Маскве адбылася рабочая сустрэча міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і міністра энергетыкі Расіі Мікалая Шульгінова. Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, у тым ліку ход рэалізацыі саюзных праграм па фарміраванні аб'яднаных рынкаў электраэнергіі і прыроднага газу.

Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на яе тэрыторыі, ад 25 лістапада 2011 года, а таксама пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз" ад 25 лістапада 2011 года.

Падпісаныя дакументы канчаткова замацоўваюць дамоўленасці кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расіі, дасягнутыя 19 снежня 2022 года, аб захаванні да 31 снежня 2025 года ўмоў пастаўкі прыроднага газу з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь на ўзроўні 2022 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі