Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Лют 2020

Падпісаны кантракт на $1 млн. Якія беспілотнікі будуць вырабляць Беларусь і Егіпет

Падпісаны кантракт на $1 млн. Якія беспілотнікі будуць вырабляць Беларусь і Егіпет
Фота з архiва

20 лютага, Каір /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет падпісалі кантракт на стварэнне сумеснай вытворчасці беспілотнікаў. Аб гэтым расказаў сёння журналістам старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы правялі перагаворы з егіпецкімі партнёрамі і дамовіліся аб добрым кантракце - прыкладна каля мільёна долараў - на пастаўку і стварэнне тут вытворчасці беспілотнікаў, абучэнне спецыялістаў", - расказаў Уладзімір Гусакоў.

Мадэлі, якія плануецца вырабляць у Егіпце, прадстаўлены на выстаўцы "Беларусь - Егіпет: партнёрства, звернутае ў будучыню", якая праходзіць у новай адміністрацыйнай сталіцы. У іх ліку некалькі мадэлей беспілотніка "Бусел", комплексы "Мішэнь", "Ястраб" і "Буравеснік МБ".

Паводле слоў Уладзіміра Гусакова, Егіпту цікавыя таксама беларускія распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту, электратранспарту, біятэхналогій. "Гэта значыць, мы прыходзім сюды надоўга", - заявіў кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі