24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Нідэрландах Мікалай Барысевіч у час рабочай паездкі ў Эйндхавен абмеркаваў з мэрам горада Робам ван Гейзелам перспектывы аднаўлення пабрацімскіх сувязей па лініі Мінск - Эйндхавен з асаблівым акцэнтам на актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
У Эйндхавене Мікалай Барысевіч таксама сустрэўся з дырэктарам кампаніі VDL Agrotech, якая ўваходзіць у структуру шматпрофільнага холдынга VDL Groep і спецыялізуецца на вытворчасці сістэм для аграпрамысловага комплексу. У час гутаркі разгледжаны шляхі пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Акрамя таго, кіраўнік беларускай дыпмісіі сустрэўся з прадстаўнікамі дабрачыннага фонду "Дапамога", што рэалізуе праекты па падтрымцы беларускіх дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.