14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрымальнікам у малых гарадах стане прасцей адкрываць у сваіх дамах магазіны, кафэ, цырульні. Аб гэтым 13 жніўня ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Віялета Бразоўская, паведамляе БЕЛТА.
Такую магчымасць ІП плануецца прадаставіць праектам указа "Аб некаторых мерах па стварэнні ўмоў для развіцця гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва". "Ён прадугледжвае магчымасць у сваім доме, напрыклад, на першым паверсе, адкрыць невялікую гандлёвую кропку, кафэ, аб'ект бытавых паслуг", - адзначыла Віялета Бразоўская.
"Дакумент дае магчымасць не змяняць мэтавае прызначэнне памяшкання, што вельмі добра", - дадала яна.
Як паведамлялася, МАРГ прапанавала для індывідуальных прадпрымальнікаў і мікраарганізацый, якія працуюць у гандлі, бытавым абслугоўванні і грамадскім харчаванні ў гарадах да 20 тыс. насельніцтва, стварыць умовы, падобныя да ўмоў у аграэкатурызме. Размова ідзе аб увядзенні спецыяльнага падатковага рэжыму - 1 базавая велічыня ў год на кожны аб'ект (1 БВ цяпер складае Br23). Акрамя таго, прапануецца ўстанавіць і іншыя льготы, у іх ліку купля нерухомай маёмасці без аўкцыёну па рыначным кошце. Таксама плануецца распрацаваць спецыяльныя санітарныя нормы, правілы пажарнай бяспекі.