Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Лют 2017

Інвестпраекты па асваенні радовішчаў калійных солей у Беларусі ацэньваюцца больш як у $3 млрд

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт інвестыцыйных праектаў па асваенні радовішчаў калійных солей у Беларусі ацэньваецца больш як у $3 млрд, паведаміў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Мамчык.

"Каб павялічыць магчымасці выкарыстання калійнай солі, рэалізуецца некалькі інвестыцыйных праектаў, агульны кошт якіх складае больш за $3 млрд. Размова ідзе аб асваенні Петрыкаўскага радовішча калійных солей (гэтым праектам займаецца "Беларуськалій") і новых участкаў Старобінскага радовішча - "Славкалій" правёў ужо разведку і пачынае рэалізацыю праекта па будаўніцтве горназдабыўнога прадпрыемства", - расказаў начальнік упраўлення.

Паводле ацэнкі Сяргея Мамчыка, запасамі калійнай солі Беларусь забяспечана на шмат дзясяткаў гадоў наперад. Да прамысловага асваення падрыхтавана каля $7,3 млрд т сырых солей, пры тым што штогадовая здабыча складае 45-50 млн т сырых калійных солей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі