17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр маркетынгу 16-19 жніўня арганізуе бізнес-місію беларускіх дзелавых колаў у Ганконг, паведамілі БЕЛТА ў НЦМ.
У гэты час у Ганконгу адбудзецца буйнейшая падзея ў сферах харчовай прамысловасці і касметыкі - міжнародная выстаўка прадуктаў харчавання і напіткаў HKTDC Food Expo. У рамках візіту Нацыянальны цэнтр маркетынгу сумесна з кітайскімі партнёрамі запланаваў арганізацыю беларуска-ганконгскага бізнес-форуму, які стане пляцоўкай для прэзентацыі магчымасцей экспарту беларускіх прадуктаў харчавання і касметыкі, а таксама правядзення субстантыўных перагавораў з прадстаўнікамі ганконгскага бізнесу.
У форуме з кітайскага боку чакаецца ўдзел каля 40 прадпрыемстваў.