23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр маркетынгу і Разанскі цэнтр экспарту будуць садзейнічаць супрацоўніцтву дзелавых колаў Беларусі і РФ, паведамілі БЕЛТА ў НЦМ па выніках анлайн-сустрэчы прадстаўнікоў двух цэнтраў.
"Абмяркоўвалася рэалізацыя сумесных пунктаў пратакола пасяджэння рабочай групы па актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Разанскай вобласцю. Кіраўніцтвам абедзвюх структур адзначана плённасць двухбаковага ўзаемадзеяння, што развіваецца на працягу некалькіх апошніх гадоў, а таксама вызначаны далейшыя канкрэтныя крокі па аказанні садзейнічання прадстаўнікам дзелавых колаў ва ўстанаўленні эфектыўных форм супрацоўніцтва", - расказалі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.
Сустрэча прайшла пры ўдзеле канцэрна "Белдзяржхарчпрам" і Мінэканамразвіцця Разанскай вобласці.