16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч сустрэўся з гендырэктарам Агенцтва па прасоўванні інвестыцый у Шарджы (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) Махамедам Аль Мушаркхам і гендырэктарам Упраўлення па інвестыцыях і развіцці Шарджы Ахмедам Аль Касі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў НЦМ.
Прадстаўнікі профільных структур Шарджы расказалі, што асноўнай мэтай знаходжання ў Беларусі з'яўляецца вывучэнне магчымасцей рынку, пошук патэнцыяльных партнёраў і інвестараў у сферы прамысловасці, тэхналогій, IT і ўстанаўленне кантактаў з беларускімі прадпрыемствамі.
Адзначана наяўнасць асаблівых прэферэнцыйных рэжымаў і свабодных эканамічных зон, якія робяць вядзенне бізнесу ў Шарджы адным з найбольш выгадных у ААЭ.
Па выніках сустрэчы бакі вызначылі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння, а таксама акцэнтавалі, што падабенства функцый дасць магчымасць аб'яднаць намаганні ў агульнай справе па развіцці двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.