8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт ТАА "Доктар Мед" (Беларусь), які спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі медыцынскага прызначэння. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
Кампанія плануе стварыць цэнтр па выпуску прадукцыі медыцынскага прызначэння для аснашчэння медыцынскіх устаноў рознага профілю.
У працэсе вытворчасці будуць выкарыстоўвацца тэхналогіі 3D-мадэлявання з прымяненнем уласных тэхналагічных распрацовак, а таксама экалагічна чыстыя матэрыялы.