Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Ліп 2021

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" зоймецца распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту

Новы рэзідэнт
Фота з архiва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" зоймецца распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

У "Вялікім камені" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Кітайска-Беларуская Еўразійская Інавацыйная Акадэмія марской тэхналогіі " (КНР). Кампанія будзе праводзіць навуковыя даследаванні ў галіне складаных сістэм і развіцця штучнага інтэлекту, распрацоўку беспілотнай аўтаномнай тэхналогіі кіравання. Падчас рэалізацыі праекта плануецца супрацоўніцтва з Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі