17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Серверкам" (Беларусь), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
У "Вялікім камені" будзе створана прадпрыемства па выпуску сервернага абсталявання, а таксама сістэм захоўвання даных для дзяржаўных, камерцыйных арганізацый і ўстаноў Беларусі.
Кампанія будзе ажыццяўляць праектаванне, вытворчасць, а таксама ўстаноўку абсталявання. Прадукцыя прызначана для ўнутранага рынку.