23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы рэзідэнт Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" будзе займацца міжнароднымі перавозкамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
Сёння ў "Вялікім камені" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Еўразійская зорка" (КНР). Кампанія будзе ажыццяўляць міжнародныя грузавыя аўтамабільныя перавозкі з Кітая ў краіны СНД і Еўропы. Рэзідэнт таксама будзе прадастаўляць поўны спектр дадатковых паслуг - мытнае афармленне, страхаванне, складское захоўванне, а таксама прыём і апрацоўку грузаў.
У цырымоніі рэгістрацыі рэзідэнта прыняло ўдзел кіраўніцтва кампаній-заснавальнікаў, індустрыяльнага парка, а таксама прадстаўнікі Сусветнага альянсу міжнародных экспедытараў (КНР) і пекінскай навукова-тэхнічнай кампаніі "Учан" у фармаце анлайн.