Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Крс 2022

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе вырабляць інавацыйныя аэракапсулы

Новы рэзідэнт
Фота з архiва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнт індустрыяльнага парка "Вялікі камень" - ТАА "ХоумЛэнд Груп" (Беларусь) будзе вырабляць шматфункцыянальныя шумаізаляваныя кабіны "Аэракапсула" з аўтаматызаванай сістэмай кіравання на аснове інтэрнэту рэчаў - канцэпцыі перадачы даных. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе парка.

Аэракапсулы распрацаваны з прымяненнем разумных тэхналогій і аснашчаны інавацыйнымі ўбудаванымі сродкамі. Гэты праект заняў 2-е месца на рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў у 2021 годзе.

Аэракапсулы могуць шырока выкарыстоўвацца ў офісах адкрытага тыпу, аэрапортах, гандлёвых цэнтрах, на вытворчых прадпрыемствах і даюць магчымасць стварыць аптымальныя ўмовы для адпачынку і работы.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі: машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі