30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У СЭЗ "Мінск" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Модуль-Анлайн", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе свабоднай эканамічнай зоны.
Кампанія плануе рэалізаваць інвестыцыйны праект па вытворчасці мэблевых дэталей на аснове ламініраванага ДСП. Адпаведны дагавор падпісалі кіраўнік адміністрацыі СЭЗ "Мінск" Анатоль Бубен і дырэктар ТАА "Модуль-Анлайн" Арцём Зубовіч.
Інвестыцыйныя затраты будуць накіраваны на набыццё новага вытворчага абсталявання і мадэрнізацыю ўласных вытворчых плошчаў на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны.
На прадпрыемстве будзе створана амаль 100 рабочых месцаў. Паводле ацэнкі экспертаў, вытворчасць стане сінтэзам высокатэхналагічнага вытворчага працэсу, вялікага патэнцыялу кваліфікаваных рабочых, тэхналогаў, дызайнераў і спецыялістаў у галіне ўпраўлення.
Больш за 60 працэнтаў прадукцыі плануецца экспартаваць у краіны ЕАЭС, а таксама далёкага замежжа.