Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2017

Новы беларускі рухавік з палепшанымі характарыстыкамі паспяхова пратэсціравалі на ўборцы

Фота прэс-службы ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу" Мінскі маторны завод "28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы рухавік вытворчасці Мінскага маторнага завода з палепшанымі тэхнічнымі характарыстыкамі паспяхова пратэсціраваны на ўборцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод".

Новы рухавік мадэлі Д-262S2-184 спраектаваны і выраблены для камбайна вытворчасці ААТ "Гомсельмаш". Дасягнута спалучэнне такіх паказчыкаў, як магутнасць матора ў 330 конскіх сіл пры частаце кручэння 2 тыс. абаротаў у мінуту з максімальным круцільным момантам 1 320 Нм. Расход паліва складае 210 г/кВт.гадз, а адносны расход масла на угар - 0,2 працэнта ад расходу паліва. "Гэтыя паказчыкі з'яўляюцца аднымі з лепшых у параўнанні з аднатыпнымі рухавікамі шэрага іншых вытворцаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, рухавік Мінскага маторнага завода ўкамплектаваны электроннай сістэмай палівападачы Common Rail фірмы Bosh. "Сістэма дае магчымасць ажыццяўляць рэгуляванне параметраў палівападачы ў шырокім дыяпазоне скорасных і нагрузачных рэжымаў, забяспечваючы патрэбныя экалагічныя і эканамічныя паказчыкі, а таксама дыягностыку рухавіка. Мінімальны расход паліва, высокія тэхніка-эканамічныя паказчыкі, поўная адпаведнасць еўрапейскім стандартам - усе гэтыя ўдасканаленыя параметры даюць магчымасць матору ММЗ выгадна канкурыраваць з лепшымі сусветнымі аналагамі", - растлумачылі ў прэс-службе.

Першыя дзесяць эксперыментальных рухавікоў сабраны па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дадзеным пры наведванні Мінскага маторнага завода ў маі 2016 года. Доследная партыя была ўстаноўлена на камбайны мадэлі КЗС-1218 вытворчасці "Гомсельмаш". Сёння тэхніка паспяхова праходзіць выпрабаванні ў рабоце на палях Віцебскай вобласці.

Камбайн мадэлі КЗС-1218, укамплектаваны рухавіком, у якім праведзены дапрацоўкі па выніках эксплуатацыі доследнай партыі, перададзены даччынаму сельскагаспадарчаму філіялу Мінскага маторнага завода "Дзягілі" (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) напярэдадні ўборачнай кампаніі гэтага года. Паводле інфармацыі ММЗ, камбайн з'яўляецца адным з лідараў жніва ў Мядзельскім раёне і расходуе 16 л паліва на гектар. Аналагічны камбайн, укамплектаваны рухавіком іншага вытворцы, расходуе на 13 працэнтаў паліва больш на аналагічнай плошчы. Мадэрнізаваная масленая сістэма дае магчымасць павялічыць міжсэрвісны інтэрвал тэхнічнага абслугоўвання амаль у 3 разы. Усё гэта істотна ўплывае на змяншэнне сабекошту канечнага прадукту - збожжа. "Гэтыя даныя сведчаць аб высокай якасці новага рухавіка, характарыстыкі якога даюць магчымасць у далейшым забяспечваць большую прадукцыйнасць і высокую надзейнасць тэхнікі", - дадалі ў прэс-службе.

Спецыялісты канструктарскага бюро Мінскага маторнага завода сочаць за эксплуатацыйнымі выпрабаваннямі, збіраюць і аналізуюць інфармацыю для далейшай распрацоўкі і ўкаранення лепшых паказчыкаў. Гэта дапаможа паляпшаць тэхнічныя характарыстыкі ўзораў пры вытворчасці сельгастэхнікі.

ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод" - буйнейшае прадпрыемства Беларусі, а таксама вядучы вытворца сучасных дызельных рухавікоў сярод краін СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі