18 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Новая зборачная лінія тэхнікі ААТ "Амкадор" адкрылася ў Егіпце, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Каіры.
Работа па стварэнні другой зборачнай лініі "Амкадора" ў Егіпце праводзілася ў адпаведнасці з мемарандумам аб узаемаразуменні паміж беларускім ААТ, Нацыянальнай арганізацыяй ваеннай прамысловасці і яе прадпрыемствамі, а таксама Егіпецкай кампаніяй па сельскагаспадарчым развіцці, падпісаным у час пасяджэння беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі ў лістападзе бягучага года ў Каіры.
На базе аднаго з прадпрыемстваў Нацыянальнай арганізацыі ваеннай прамысловасці ў г. Абу Заабіль ва ўзаемадзеянні з Егіпецкай кампаніяй па сельскагаспадарчым развіцці арганізавана тэставая зборка пагрузчыкаў "Амкадор". Сабраны два вілачныя пагрузчыкі, два пагрузчыкі з бартавым паваротам, адзін колавы пагрузчык.
У пасольстве адзначылі, што плануецца выкарыстанне гэтай тэхнікі ў буйных інфраструктурных праектах у Егіпце. Чакаецца таксама паступовая лакалізацыя вытворчасці.