13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў снежні 2019 года ў параўнанні з лістападам 2019 года склаў 100,5 працэнта, са снежнем 2018 года - 104,7 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, на якія ўплываюць фактары адміністрацыйнага і сезоннага характару, у снежні 2019 года ў параўнанні з лістападам 2019 года склаў 100,1 працэнта, са снежнем 2018-га - 103,5 працэнта.
Харчовыя тавары ў снежні падаражэлі на 0,5 працэнта ў параўнанні з лістападам 2019 года і на 4,3 працэнта - у параўнанні са снежнем 2018-га.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,4 працэнта ў параўнанні з лістападам 2019 года і на 3,7 працэнта ў параўнанні са снежнем 2018-га.
Паслугі ў снежні ў параўнанні з лістападам гэтага года падаражэлі на 0,8 працэнта, у параўнанні са снежнем 2018-га - на 6,9 працэнта.
Інфляцыя ў 2018 годзе ў Беларусі склала 5,6 працэнта, у 2017-м - 4,6 працэнта.
Як паведамлялася, асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2019 годзе было абмежаванне інфляцыі, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, у межах 5 працэнтаў (снежань 2019 года да снежня 2018-га). Двойчы за год Белстат фіксаваў дэфляцыю - у чэрвені і жніўні.
Манетарная палітыка ў 2020 годзе будзе накіравана на стабілізацыю інфляцыі на ўзроўні не большым за 5 працэнтаў. Паводле прагнозаў, у першым квартале яна не павінна перасягнуць 2,5 працэнта, у студзені-чэрвені - 3,2 працэнта, у студзені-верасні - 3,6 працэнта.