Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Снж 2022

Індыйская кампанія ўпершыню заключыла здзелку на БУТБ

Індыйская кампанія ўпершыню заключыла здзелку на БУТБ
Фота з архiва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы зарэгістравана першая здзелка, заключаная кампаніяй з Індыі. Па выніках гандлёвай сесіі на экспарт рэалізавана 23 т беларускага ацэтонцыянгідрыну, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Здзелку заключыла нядаўна акрэдытаванае на БУТБ індыйскае фармацэўтычнае прадпрыемства Tosco Pharmachem, што спецыялізуецца на вытворчасці і рэалізацыі шырокага спектра хімічных злучэнняў і рэагентаў для фармацэўтычнай прамысловасці.

Як адзначылі ў прэс-службе, невялікі аб'ём закупкі звязаны з жаданнем індыйскай кампаніі адпрацаваць усю схему імпарту тавараў з Беларусі з прымяненнем біржавога механізму, уключаючы разлікі, лагістыку і кантроль якасці.

"Індыйскі бок зацікаўлены ў доўгатэрміновым супрацоўніцтве з біржай, што прадугледжвае рэгулярны ўдзел у біржавых таргах і павелічэнне аб'ёмаў закупак. Разам з тым з-за адсутнасці практычнага вопыту работы на беларускім рынку праз біржавую пляцоўку кампанія спачатку вырашыла заключыць пробную здзелку на невялікую суму, каб мінімізаваць магчымыя рызыкі. Tosco Pharmachem - даволі вялікі ігрок на індыйскім рынку і акрамя ацэтонцыянгідрыну гатова набываць у Беларусі шэраг іншых рэагентаў і хімікатаў. Таму ў далейшым разлічваем на рост паставак у Індыю айчыннай нафтахімічнай прадукцыі", - пракаменціравалі ў БУТБ.

Экспартныя біржавыя таргі прадукцыяй хіміі і нафтахіміі праводзяцца на БУТБ з кастрычніка 2021 года. За мяжу пастаўляецца ўся наменклатура тавараў, што вырабляюцца прадпрыемствамі нафтахімічнай галіны Беларусі. У бягучым годзе асаблівым попытам у замежных пакупнікоў карыстаюцца сінтэтычныя валокны, бензіны, масла і растваральнікі. Асноўныя рынкі збыту - Расія, Кітай, Сірыя, Пакістан, ААЭ, Турцыя і Узбекістан.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі