Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2017

Індыя разлічвае на рост тавараабароту з Беларуссю за кошт стварэння сумесных вытворчасцей

14 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Індыя разлічвае на істотнае нарошчванне тавараабароту з Беларуссю за кошт стварэння сумесных вытворчасцей і пашырэння сфер супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Нацыянальнаму святу гэтай краіны - Дню незалежнасці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат нагадаў, што Беларусь і Індыя ставяць мэту дасягнуць тавараабароту ў памеры $1 млрд. Бакі актыўна працуюць у гэтым напрамку, у тым ліку ствараючы сумесныя прадпрыемствы. У прыватнасці, Індыя запрашае беларускія кампаніі ўдзельнічаць у праграме "Рабі і вырабляй у Індыі", у рамках якой індыйскі ўрад садзейнічае адкрыццю вытворчасцей па 25 напрамках.

Паводле слоў Панкаджа Саксены, бягучы год у беларуска-індыйскім узаемадзеянні вельмі актыўны. Так, адбыліся пасяджэнні сумеснай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, міжурадавай камісіі і інш. "Індыя прапанавала падпісаць двухбаковы інвестдагавор. Бакі прыйшлі да згоды адносна яго зместу, дагавор будзе падпісаны ў наступныя два месяцы", - удакладніў дыпламат.

Ён таксама расказаў аб перспектывах беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў сферах калійных угнаенняў, фармацэўтыкі, машынабудавання. Адна з буйных беларускіх кампаній плануе закупляць скуру і скураныя загатоўкі ў Індыі для вытворчасці абутку. Акрамя таго, індыйскія кампаніі супрацоўнічаюць з Аршанскім ільнокамбінатам.

Пасол Індыі адзначыў важнасць абмену візітамі на вышэйшым і высокім узроўні. "Мы чакаем высокі візіт з Беларусі ў наступным месяцы", - дадаў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі