2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індыя мае намер набыць у Беларусі 1 млн т калійных угнаенняў, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Times of India.
Гэта будзе першая такая здзелка паміж дзвюма краінамі пасля таго, як у адносінах да Мінска былі ўведзены заходнія санкцыі, нацэленыя на падрыў беларускага экспарту угнаенняў.
Як адзначае выданне, для продажу калію Беларуская калійная кампанія можа адкрыць рахунак у рупіях у індыйскім дзяржбанку, паколькі санкцыі Захаду блакіравалі гандаль беларускімі ўгнаеннямі ў доларах і еўра.