4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальныя павільёны Беларусі адкрыюцца на 7 новых анлайн-пляцоўках, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
У пасольстве Беларусі ў КНР адбылася цырымонія ўручэння ўзгадненняў па адкрыцці электронных нацыянальных павільёнаў беларускіх тавараў на сямі новых электронных пляцоўках. У мерапрыемстве прыняло ўдзел кіраўніцтва пасольства Беларусі і СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка". У час перагавораў адзначана, што Нацыянальны павільён Беларусі, запушчаны на кітайскіх анлайн-пляцоўках у 2022 годзе, дасягнуў выдатных рэзультатаў. Бакі абмеркавалі вынікі работы і далейшае супрацоўніцтва ў рамках праекта.
Нацыянальны павільён Беларусі - праект у галіне электроннай камерцыі, прызначаны папулярызаваць беларускую прадукцыю сярод кітайскіх спажыўцоў. Акрамя гэтага, павільён на платформе Douyin у простай форме знаёміць карыстальнікаў з культурай Беларусі, яе адметнасцямі, гісторыяй і выдатнымі людзьмі.-0-