14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр маркетынгу вывучыць магчымасці ўзаемадзеяння прамысловых прадпрыемстваў Беларусі і Туркменістана, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Туркменістана ў Беларусі Назаркулы Шакулыевым. Мікалай Барысевіч пацвердзіў гатоўнасць Нацыянальнага цэнтра маркетынгу як аднаго з асноўных агентаў у краіне па комплекснай падтрымцы беларускіх экспарцёраў аказваць садзейнічанне ў распрацоўцы і рэалізацыі дзелавой праграмы у рамках пасяджэнняў міжурадавых камісій. Таксама быў абазначаны намер цэнтра ва ўстанаўленні супрацоўніцтва з аналагічнай структурай у Туркменістане.
Бакі дамовіліся, што пры садзейнічанні Нацыянальнага цэнтра маркетынгу будуць прааналізаваны магчымасці ўзаемадзеяння прамысловых прадпрыемстваў у рэгіёнах Беларусі і Туркменістана.