Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Врс 2023

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк будзе прапаноўваць свае даследаванні рэальнаму сектару эканомікі

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк будзе прапаноўваць свае даследаванні рэальнаму сектару эканомікі

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк мае намер наладзіць цеснае супрацоўніцтва з рэальным сектарам эканомікі. Аб гэтым заявіла намеснік дырэктара Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка па вучэбнай рабоце Ала Герасімук у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".

"Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк функцыянуе з 2021 года, і асноўныя задачы, якія перад намі стаяць, - гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці да навукова-даследчай дзейнасці, фарміраванне ўстойлівай матывацыі да выбару будучай прафесіі. Дзякуючы візіту кіраўніка дзяржавы, які адбыўся 1 верасня, наша ўстанова атрымала імпульс для развіцця. І перад намі пастаўлены новыя сур'ёзныя задачы. Адна з іх - устанавіць цеснае супрацоўніцтва з арганізацыямі і прадпрыемствамі рэальнага сектара эканомікі", - сказала Ала Герасімук.

Паводле яе слоў, Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк мае намер інфармаваць прадпрыемствы аб даследаваннях, якія праводзяць яго вучні. З іншага боку, установа чакае, што і самі прадпрыемствы будуць падключаць юнакоў і дзяўчат да вырашэння сваіх вытворчых задач. "Каб дзеці маглі адчуць, што іх работы запатрабаваны і прыносяць ужо карысць", - адзначыла намеснік дырэктара.

Штогод у дзіцячым тэхнапарку праходзяць навучанне амаль паўтары тысячы школьнікаў. Цяпер кіраўніцтва ўстановы разглядае розныя варыянты, як прадаставіць гэту магчымасць яшчэ большай колькасці дзяцей. Тым больш попыт ёсць. "Магчыма, гэта будуць нейкія дадатковыя групы па запатрабаваных напрамках. Зноў жа, у нас ёсць магчымасць правядзення шэрага праектаў: да нас прыязджаюць дзеці са сваімі настаўнікамі на "навуковыя выхадныя" - мы праводзім для іх экскурсію па ўстанове, арганізуем майстар-класы, - растлумачыла Ала Герасімук. - У нас прадстаўлена ўся рэспубліка. Сярод вучняў вельмі шмат дзяцей, якія прыязджаюць з сельскай мясцовасці. Гэта сведчыць аб тым, што і цікавасць ёсць у дзяцей, і магчымасць падрыхтавацца адпаведным чынам, каб паступіць да нас на навучанне".

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі