Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліс 2018

Нацыянальную экспазіцыю Беларусі арганізуюць на выстаўцы ў Аргенціне ў 2019 годзе

Нацыянальную экспазіцыю Беларусі арганізуюць на выстаўцы ў Аргенціне ў 2019 годзе

28 лістапада, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе арганізавана на выстаўцы ў Аргенціне ў 2019 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч перад пачаткам семінара "Краіны Лацінскай Амерыкі. Экспартныя перспектывы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе паспяхова правялі выстаўку беларускай прадукцыі ў Гаване. У наступным годзе мы арганізуем Нацыянальную экспазіцыю ў Аргенціне на адной з вялікіх універсальных выставак", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Ён адзначыў вялікі патэнцыял супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі. За студзень-жнівень тавараабарот Беларусі з гэтымі дзяржавамі дасягнуў $1 млрд і павялічыўся на 25 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Там ужо вядомы беларускія калійныя ўгнаенні, тэхніка БелАЗ, МТЗ. Гэты рынак дынамічна развіваецца. Згодна з прагнозамі фінансавых інстытутаў, у бліжэйшыя 20 гадоў колькасць спажыўцоў у рэгіёне дасягне 800 млн чалавек. Імпартны партфель краін Лацінскай Амерыкі ў мінулым годзе перасягнуў $1 трлн. Маркетынгавы аналіз паказвае на магчымую запатрабаванасць у рэгіёне электратэхнічнай і нафтахімічнай прадукцыі (палімеры, пластмасы), вымяральных прыбораў, сілавога абсталявання. Таксама гэтыя краіны зацікаўлены ў пастаўках лякарстваў. Аграрны сектар Лацінскай Амерыкі могуць зацікавіць беларускія ўгнаенні і тэхналогіі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі. "Мы прааналізавалі імпартны партфель асноўных дзяржаў Паўднёвай Амерыкі і высветлілі, што з Еўропы туды пастаўляецца мэбля, халадзільнікі. Несумненна, там ёсць месца і для нашай прадукцыі", - дадаў старшыня БелГПП.

Гаворачы пра асаблівасці работы па асваенні рынку Лацінскай Амерыкі, Уладзімір Улаховіч адзначыў, што краіны рэгіёна маюць агульны з Беларуссю погляд на развіццё міжнародных адносін, у аснове якіх раўнапраўе, адкрытыя і зразумелыя адносіны ў эканамічнай сферы, незалежнасць дзяржавы.

Семінар "Краіны Лацінскай Амерыкі. Экспартныя перспектывы" праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы ў фармаце круглага стала. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі каля 100 беларускіх прадпрыемстваў, дыпламатычных, консульскіх устаноў Аргенціны, Кубы, Мексікі, Чылі. Кампаніі атрымаюць інфармацыю прыкладнога характару, неабходную для выхаду на рынак рэгіёна. У праграме таксама прэзентацыі краін Лацінскай Амерыкі. Семінар з'яўляецца чарговым мерапрыемствам праекта БелГПП "Школа экспарту".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі