1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з 1 верасня зніжае норму абавязковага продажу валютнай выручкі для экспарцёраў да 20 працэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Пры правядзенні мерапрыемстваў па паэтапнай лібералізацыі валютных адносін Нацыянальным банкам прынята рашэнне аб зніжэнні з 1 верасня для беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў памеру абавязковага продажу замежнай валюты з 30 працэнтаў да 20 працэнтаў ад сумы выручкі ў замежнай валюце. Адпаведная норма замацавана ў пастанове праўлення Нацыянальнага банка ад 1 жніўня 2016 года нумар 424 "Аб унясенні змяненняў у пастанову праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2006 г. нумар 129".
"Гэта мера дасць магчымасць актывізаваць інвестыцыйную і дзелавую актыўнасць суб'ектаў гаспадарання Беларусі, стане дадатковым крокам у напрамку гарманізацыі валютнага заканадаўства ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і будзе садзейнічаць стварэнню роўных умоў для эканамічных суб'ектаў дзяржаў ЕАЭС па развіцці іх экспартнага патэнцыялу", - адзначылі ў Нацбанку.