11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі і Народны банк Кітая падпісалі пагадненне аб правядзенні двухбаковай валютнай здзелкі своп, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей беларускага рэгулятара.
Дакумент падпісаны ў мэтах садзейнічання далейшаму развіццю ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітайскай Народнай Рэспублікай.
Пагадненнем прадугледжана прадастаўленне бакамі сродкаў у нацыянальных валютах у аб'ёме Br16 трлн і 7 млрд юаняў. Тэрмін дзеяння дакумента складае 3 гады і можа быць прадоўжаны па ўзаемнай згодзе бакоў.
"Правядзенне валютнай здзелкі своп у рамках падпісанага пагаднення будзе садзейнічаць актывізацыі разлікаў у нацыянальных валютах паміж прадпрыемствамі Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі пры ажыццяўленні імі двухбаковага гандлю і інвестыцыйнай дзейнасці", - канстатавалі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка Беларусі.