Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліс 2017

Нацбанк і ІТ-супольнасць прапрацавалі базавыя схемы сістэмы імгненных плацяжоў у Беларусі

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк і банкаўская ІТ-супольнасць прапрацавалі базавыя схемы сістэмы імгненных плацяжоў у Беларусі. Аб гэтым сёння паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Калечыц адзначыў, што фарміраванне нацыянальнай сістэмы імгненных плацяжоў пасадзейнічае развіццю лічбавага банкінгу. "З банкаўскай ІТ-супольнасцю прапрацаваны ўжо базавыя схемы. Асноўнымі перавагамі сістэмы будуць яе даступнасць з пункту гледжання рэжыму работы і тарыфаў, імгненнае залічэнне грошай атрымальніку, безадзыўнасць плацяжу і канчатковасць разліку. Усё гэта дасць магчымасць банкам прапанаваць якасна новы плацежны сэрвіс кліентам", - растлумачыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Адначасова прапрацоўваецца пытанне па інтэграцыі нацыянальнай плацежнай сістэмы, у тым ліку імгненных плацяжоў, з міжнароднымі плацежнымі сістэмамі. Як адзначыў Дзмітрый Калечыц, пэўныя крокі ў гэтым напрамку зроблены паміж краінамі ЕАЭС, у прыватнасці, разглядаюцца магчымасці стандартызацыі плацежных працэсаў, стварэння інтэграванай сістэмы плацяжоў.

Намеснік старшыні праўлення Нацбанка расказаў аб беларускай міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі, якая адкрывае новыя магчымасці для ўсіх удзельнікаў фінансавага рынку, спрашчае доступ фізічных і юрыдычных асоб да сэрвісаў любога айчыннага банка. Ён выказаў упэўненасць, што беларускі вопыт па стварэнні, укараненні і эксплуатацыі міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі можа быць карысны краінам - удзельніцам ЦЕІ.

У пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы акрамя Беларусі ўдзельнічаюць 12 краін, у тым ліку Албанія, Балгарыя, Венгрыя, Румынія, Польшча, Аўстрыя, Славенія і Украіна. На мерапрыемства запрошаны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, вучоныя, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, уключаючы кіраўнікоў вядучых інавацыйных і высокатэхналагічных прадпрыемстваў.

Агульная тэматыка пасяджэння Парламенцкай асамблеі ЦЕІ ў Мінску - лічбавыя тэхналогіі ва ўмовах забеспячэння геапалітычнай бяспекі. На пасяджэнні абмяркоўваюцца пытанні развіцця лічбавай эканомікі ў аспекце інфармацыйнай бяспекі, лічбавых банкаўскіх тэхналогій, прыняцця заканадаўчых, арганізацыйных і іншых мер па падтрымцы стварэння IT-прадуктаў, тэхналогій беспілотнага ваджэння, штучнага інтэлекту, біятэхналогій.

Беларусь упершыню старшынствуе ў ЦЕІ ў 2017 годзе. Дэвіз яе старшынства "Пашырэнне сумяшчальнасці ў Вялікай Еўропе". Гэта рэгіянальнае аб'яднанне ўключае 18 краін. Галоўная задача ЦЕІ - садзейнічанне ўмацаванню гібкага і прагматычнага еўрапейскага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў мэтах прадухілення ўтварэння новых раздзяляльных ліній у Еўропе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі