20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20 студзеня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ізраіля ў Беларусі Алексам Гольдманам-Шайманам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.
Асобна былі закрануты пытанні захавання памяці аб трагедыі халакосту, падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня памяці ахвяр халакосту.
Па выніках сустрэчы вызначаны канкрэтныя напрамкі па пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва, графік маючых адбыцца кантактаў і абмену візітамі.