Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2022

НАН прапануе стварыць у Беларусі буйное аб'яднанне ў галіне мікраэлектронікі

НАН прапануе стварыць у Беларусі буйное аб'яднанне ў галіне мікраэлектронікі
Фота з архiва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук прапануе стварыць у Беларусі буйное аб'яднанне ў галіне мікраэлектронікі. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прапануем стварыць буйное аб'яднанне ў краіне ў галіне мікраэлектронікі, дзе аб'яднаюцца ўсе вытворцы і распрацоўшчыкі, не толькі Акадэміі навук, але і Міністэрства прамысловасці, іншых міністэрстваў і ведамстваў. Для таго каб мы маглі ў комплексе вырашаць гэту праблему - ад вытворчасці чыпаў да лічбавых двайнікоў, стварэння электронных сістэм для галін народнай гаспадаркі: машынабудавання, аховы здароўя і гэтак далей", - сказаў кіраўнік НАН.

Ён прапанаваў, каб новае аб'яднанне, якое, магчыма, будзе сфарміравана як канцэрн, узначаліў "Інтэграл" або, як варыянт, Нацыянальная акадэмія навук. Гэта пытанне будзе дадаткова прапрацоўвацца і абмяркоўвацца ў бліжэйшы час, у тым ліку на буйных мерапрыемствах з удзелам кіраўніка дзяржавы і навуковай грамадскасці.

Уладзімір Гусакоў таксама адзначыў, што апошнія гады НАН развіваецца як навукова-вытворчая карпарацыя. Паколькі яна займаецца не толькі фундаментальнай і прыкладной навукай, але таксама і вытворчасцю, продажам. У яе структуры - каля 100 розных вытворчасцей. Яны падзелены на кластары па напрамках, якія аб'ядноўваюць вучоных у розных сферах, прычым не толькі з Акадэміі навук, але і іншых структур. "Мы па-ранейшаму працуем з вельмі многімі акадэміямі навук і навуковымі цэнтрамі свету, нягледзячы на каранавірусную пандэмію і санкцыйны націск на Беларусь. У навуцы мы прадаўжаем супрацоўніцтва даволі нядрэнна ад Японіі да ЗША. У нас ёсць і заказы, і праекты сумесныя, і продажы, і гэтак далей", - звярнуў увагу Уладзімір Гусакоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі