Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2020

Нафтаправоды гатовы да прапампоўкі азербайджанскай нафты з Украіны на Мазырскі НПЗ - "Белнафтахім"

Нафтаправоды гатовы да прапампоўкі азербайджанскай нафты з Украіны на Мазырскі НПЗ -
Фота з архiва

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нафтаправоды гатовы да прапампоўкі азербайджанскай нафты з Украіны на Мазырскі НПЗ, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Чакаем прыход танкера з азербайджанскай нафтай у порт Адэсы сёння пасля абеду. Пасля разгрузкі пачнецца прапампоўка, нафтаправоды Адэса - Броды і Броды - Мазыр да яе гатовы, праведзены ўсе абследаванні і экспертызы. Тым больш вопыт работы з гэтым напрамкам і такой нафтай ужо ёсць", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Каменціруючы магчымасці па перапрацоўцы нафты сорту Azeri Light на Мазырскім НПЗ, прэс-сакратар адзначыў, што складанасцей з гэтым не ўзнікне. "Лёгкая нафта не з'яўляецца праблемай. У нас ёсць пастаўкі па нафтаправодзе "Дружба" і ад расійскіх кампаній (нафты сорту Urals. - Заўвага БЕЛТА), з якімі мы працуем. Таму пры змешванні ніякіх пытанняў не ўзнікае", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Аляксандра Цішчанкі, прапампоўка нафты па трубаправоднай сістэме на Мазырскі НПЗ не ўплывае на пастаўкі па іншых напрамках. "Падрыхтоўчыя мерапрыемствы цалкам забяспечваюць бесперабойную работу па транзіце нафты", - падкрэсліў ён.

Што датычыцца паўночнага напрамку (балтыйскіх партоў), то Аляксандр Цішчанка расказаў: другі ў гэтым месяцы танкер з нафтай ад трэйдараў павінен прыйсці ў другой дэкадзе сакавіка.

Як паведамлялася, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тыс. т нафты. Першы танкер з нафтай для Мазырскага НПЗ выйшаў 6 сакавіка з турэцкага порта Джэйхан. Яшчэ два танкеры з нафтай для Беларусі павінны прыйсці ў Адэсу з Наварасійска і Супсы.

Праз порт Клайпеды ў сакавіку будзе пастаўлена каля 160 тыс. т расійскай нафты без прэміі, купленай праз трэйдараў.

Пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як растлумачыў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас 11 сакавіка паведаміў, што Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі